19 снежня 2018 г. адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 100-годдзю дзяржаўнага архіўнага будаўніцтва на Віцебшчыне і 80-годдзю Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці

19 снежня 2018 г. адбыліся архіўныя чытанні «Архіўная справа на Віцебшчыне: гісторыя і сучаснасць», прысвечаныя 100-годдзю дзяржаўнага архіўнага будаўніцтва на Віцебшчыне і 80-годдзю Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў чытанняў звярнуліся намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама В. П. Пенін, дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства Юстыцыі Рэспублікі Беларусь В. І. Кураш, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама С. П. Канапелькава, а таксама дырэктары Брэсцкага, Мінскага, Магілёўскага абласных, Глыбоцкага, Аршанскага, Полацкага занальных, Віцебскага гарадскога архіваў і намеснік дырэктара Віцебскага абласнога краязнаўчага музея.

Даклады ўдзельнікаў архіўных чытанняў былі прачытаны на пленарным пасяджэнні і падчас работы секцый «Архіўныя дакументы – інфармацыйная аснова вывучэння рэгіянальнай гісторыі» і «Фарміраванне і выкарыстанне дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь». Насычаная праграма юбілейнага мерапрыемства ўключала таксама прэзентацыю выдання «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці. 100 гадоў гісторыі: 1918 – 2018 гг.», і адкрыццё выстаў дакументаў «Тут быў архіў» і «З архіўнай скарбніцы». Не абышлося і без традыцыйнага для падобнага роду імпрэзаў уручэння ганаровых грамат работнікам дзяржаўных архіваў Віцебскай вобласці, падзяк ад Віцебскіх абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства Юстыцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама.

Выданне «Государственный архив Витебской области. 100 лет истории: 1918 – 2018 гг.»