Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Экскурсія для ўдзельнікаў фотапрактыкума «Пазітыў» у БДАМЛМ

5 лістапада 2026 года для ўдзельнікаў фотапрактыкума «Пазітыў», які вядзе сваю дзейнасць пры Цэнтральнай бібліятэцы імя янкі Купалы, была праведзена аглядная экскурсія па будынку былога бернардзинскага касцёла Святога Язэпа, у якім месціцца Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва. Фотааматары былі здзіўлены, даведаўшыся факты з амаль 400-гадовай гісторыі барочнага архітэктурнага комплекса ў цэнтры горада. Яны зрабілі памятныя фотаздымкі з вокнаў будынка, каб адчуць даўнейшую атмасферу вуліц, рынкавай плошчы, а таксама зафіксаваць прыгажосць Мінскіх архітэктурных ансамбляў.

Вядучы архівіст Н.А.Мізон прапанавала экскурсантам азнаёміцца з дакументамі, якія прадстаўлены на выставе «Іду да вершаў пешшу…» да 90-годдзя Генадзя Бураўкіна, пракаментавала канцэптуальнае рашэнне выставы і адабраныя для яе матэрыялы. Удзельнікі фотапрактыкума распавялі свае гісторыі, звязаныя з асабістым знаёмствам з Генадзем Мікалаевічам; прачыталі на памяць яго вершы.

Відарысы БДАМЛМ у выкананні фотапрактыкума «Пазітыў» ужо станавіліся часткай фотавыстаў, якія ладзяцца на розных культурных пляцоўках горада. Удзельнікі клуба прапанавалі працягнуць супрацоўніцтва з БДАМЛМ у фотамастацкіх і іншых праектах.

 

1. Вядучы архівіст Н.А.Мізон і ўдзельнікі фотапрактыкума «Пазітыў» ля выставы «Іду да вершаў пешшу…»
2. Выгляд з вакна галоўнага фасада былога касцёла ў бок былой Бернардынскай вуліцы
3. Выгляд на былыя гандлёвыя рады і ратушную плошчу
4. Выгляд на ўнутраны двор былога бернардынскага комплексу
5. Вядучы архівіст Н.А.Мізон з групай экскурсантаў у былой алтарнай частцы будынка касцёла