Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у тэматычнай сустрэчы «Гісторыя Віцебшчыны ў асобах»
Пад такой назвай у Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна прайшла тэматычная сустрэча, прысвечаная памяці кіраўнікоў Віцебскай вобласці – Уладзіміра Кулакова, Сяргея Шабашова, Пятра Рубіса.
Дзяржархівам Віцебскай вобласці было падрыхтавана паведамленне аб жыццёвым і працоўным шляху Пятра Яфімавіча Рубіса – старшыні Віцебскага аблвыканкама ў 1963 – 1974 гадах. Яго асабісты фонд, як і асабісты фонд Сяргея Міхайлавіча Шабашова, які з 1971 па 1983 гады ўзначальваў Віцебскі абкам КПБ, захоўваецца ў Дзяржархіве Віцебскай вобласці.
Матэрыял для мерапрыемства быў падрыхтаваны Аленай Бондаравай, загадчыцай аддзела ІПС і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Дзяржархіва.
У сустрэчы прынялі ўдзел старшыня абласнога савета прафсаюзаў Алена Няфёдава, старшыня абласнога савета ветэранаў Сяргей Альсевіч, старшыня абласной арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане Валяр’ян Мацкевіч, старшыня Віцебскага гарадскога савета ветэранаў Ларыса Аленская, актывіст ветэранскага руху Зоя Крот. Прысутных павіталі і павіншавалі з надыходзячым Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Марына Навіцкая, намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама Віктар Глушын.
![]() |
| 1. Адкрывае мерапрыемства Ларыса Рагачова, загадчыца аддзела краязнаўства абласной бібліятэкі. |
![]() |
| 2. Выступае Таццяна Буевіч, намеснік дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці. |
![]() |
![]() |
| 3-4. У зале падчас мерапрыемства. |
![]() |
| 5. На мерапрыемстве прысутнічалі (злева на правы) Ірына Кулакова, дачка Уладзіміра Кулакова (старшыні Віцебскага аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў у 1984 – 1994 гадах); начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Марына Навіцкая, намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама Віктар Глушын; Уладзімір Цацоха, камсамольскі, партыйны дзеяч, дэлегат I Усебеларускага народнага сходу; Анатоль Бруцкі, краязнаўца. пісьменнік. |





