Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Удзел БДАМЛМ у пасадцы дрэў у Парку пісьменнікаў Беларусі

5 лістапада 2026 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка прыняла ўдзел у пасадцы дрэў у Парку пісьменнікаў Беларусі каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Парк быў закладзены 2 лістапада 2017 года па ініцыятыве Саюза пісьменнікаў Беларусі ў гонар 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. У кастрычніку 2022 года быў пасаджаны дуб у гонар народнага пісьменніка Мікалая Чаргінца, у лістападзе 2023 года тут з’явілася бяроза ў гонар башкірскай пісьменніцы Хадзіі Даўлетшынай і дрэва беларускага паэта Пімена Панчанкі.

У Год беларускай жанчыны чальцы Саюза пісьменнікаў Беларусі на чале са А.А.Стэльмах, разам з прадстаўнікамі грамадскіх аб’яднанняў, архіўных і музейных устаноў, а таксама моладзі пасадзілі ў Парку рабіны як сімвал прыгажосці, здароўя, кахання і сямейнага дабрабыту.

СМІ аб мерапрыемстве.

 

1. А.А.Кузняцова, А.А.Макаранка і Г.В.Галінская
2. А.А.Макаранка, А.А.Стэльмах, А.А.Кузняцова, Г.В.Галінская
3. Падчас пасадкі рабіны
4. Падчас пасадкі рабіны
5. Удзельнікі мерапрыемства