Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці 4 лістапада расчыніў дзверы для выхаванцаў школьнага лагера ДУА «Сярэдняя школа №3 імя Героя Савецкага Саюза К.А.Шабана». Пазнавальная сустрэча ў рамках акцыі «Архівы – школе» была прысвечана знакавай гістарычнай даце – Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі

 

Візіт хлопчыкаў і дзяўчынак пачаўся са знаёмства з установай. Школьнікі здзейснілі экскурсію па галоўных лакацыях архіва і зазірнулі ў святая святых – архівасховішча. Тут супрацоўнікі наглядна прадэманстравалі гасцям, як арганізаваны беражлівы працэс захаванасці дакументаў, і растлумачылі, чаму праца архівіста патрабуе асаблівай дакладнасці і адказнасці.

Тэорыю адразу змяніла практыка: для рабят падрыхтавалі інтэрактыўны квэст «У пошуках скарбаў». Праводзячы сапраўднае архіўнае расследаванне, школьнікі адшукалі схаваныя літары і расшыфравалі фінальнае сакрэтнае слова.

Інтэлектуальная праграма працягнулася на базе чытальнай залы, дзе для гасцей падрыхтавалі экскурс у гісторыю. На тэматычным уроку «Чырвоны дзень календара» навучэнцы даведаліся з чаго складаліся традыцыі святкавання 7 лістапада ў мінулым стагоддзі. Дадаткам да ўрока стала прэзентацыя выставы «Карусель успамінаў». Рабятам вельмі спадабалася разглядаць старыя дакументы, заявы, харчовыя карткі і фатаграфіі.

Завяршылася экскурсія кінапаказам. Дзеці паглядзелі сучасную дакументальную стужку «Архіў.Life», якая дапамагла ім па-новаму зірнуць на значнасць архіўнай прафесіі ў сучасным свеце.

На фота: Падчас мерапрыемства