Аб удзеле ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў мерапрыемстве, прысвечаным Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі ў рамках акцыі «Архівы – школе»
5 лістапада 2026 г., напярэдадні святкавання Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі, Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці прыняў удзел ва ўроку «Дзень 7 лістапада – чырвоны дзень календара!». Урок быў праведзены ў бібліятэцы ДУА «Сярэдняя школа №75 г.Гомеля».
Архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі Вікторыя Рудэнка выступіла перад вучнямі 11 класа. У сваім выступленні яна расказала пра тое, што ў сучаснай складанай геапалітычнай сусветнай абстаноўцы неабходна з павагай і беражлівасцю ставіцца да нацыянальнай гісторыі і захаваць памяць пакаленняў. У захаванні памяці вялікую ролю адыгрываюць архіўныя дакументы, у тым ліку дакументы і матэрыялы аб рэвалюцыйным руху ў г.Гомелі. Успаміны ўдзельнікаў рэвалюцыйнага руху, якія захоўваюцца ў архіве, дазваляюць глыбей вывучыць няпростую палітычную абстаноўку пачатку мінулага стагоддзя.
– Першыя заваёвы рэвалюцыі – «Дэкрэт аб міры» паклаў канец удзелу Расіі ў імперыялістычнай вайне, а «Дэкрэт аб зямлі» даў сялянам тое, чаго яны так і не ўбачылі ад царызму за дзесяцігоддзі пасля адмены прыгоннага права, – зямлю, – расказала Вікторыя.
Таксама Вікторыя Рудэнка расказала старшакласнікам пра палітыку беларусізацыі і калектывізацыі, якая праводзілася кіраўніцтвам камуністычнай партыі Беларускай ССР у 1920-1930 гг.
У працяг тэмы гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі вучням быў прадэманстраваны дакументальны фільм БДАКФФД аб святкаванні 65-й гадавіны Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі ў Гомелі.
![]() |
![]() |
| 1-2. Выступленне Вікторыі Рудэнка |
![]() |
| 3. Прагляд дакументальнага фільма |



