Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

«Вакацыі з карысцю»

У перыяд школьных канікулаў ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» была арганізавана экскурсія для дзяцей супрацоўнікаў архіва. Мерапрыемства праводзілася з мэтай знаёмства падрастаючага пакалення з працай архіва, папулярызацыі прафесіі архівіста і арганізацыі змястоўнага вольнага часу дзяцей у канікулярны час.

Экскурсію правялі вопытныя супрацоўнікі архіва. Падчас мерапрыемства дзеці наведалі архівасховішчы, азнаёміліся з умовамі захоўвання дакументаў, даведаліся аб прынцыпах камплектавання архіўных фондаў і забеспячэнні захаванасці дакументаў. Юным гасцям былі прадэманстраваны найбольш значныя і цікавыя экспанаты з фондаў архіва, у тым ліку дакументы, якія маюць гістарычную каштоўнасць.

Пасля заканчэння пазнавальнай праграмы для ўдзельнікаў было арганізавана чаяванне, падчас якога дзеці змаглі абмяняцца ўражаннямі і задаць пытанні супрацоўнікам архіва. Мерапрыемства прайшло ў добразычлівай атмасферы і атрымала станоўчыя водгукі як з боку дзяцей, так і з боку іх бацькоў – работнікаў установы.

Кіраўніцтва архіва адзначае, што арганізацыя падобных мерапрыемстваў садзейнічае ўмацаванню карпаратыўнага духу, павышэнню прэстыжу прафесіі і фарміраванню ў маладога пакалення цікавасці да гісторыі і дакументальнай спадчыны. Разглядаецца пытанне аб правядзенні экскурсій для дзяцей супрацоўнікаў на рэгулярнай аснове.

 

1. Архівіст Таццяна Клімянок падчас мерапрыемства.
2-3. Дзеці знаёмяцца з архіўнымі дакументамі.
4-5. Юныя госці падчас экскурсіі ў архівасховішча.
6-7. Дзеці супрацоўнікаў падчас чаявання.