Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Прадстаўнікі БДАМЛМ прынялі ўдзел у абмеркаванні вобраза жанчыны

3 лістапада 2026 г. прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ), вядучы навуковы супрацоўнік Д.С.Самахалаў і вядучы архівіст І.А.Лабовіч наведалі круглы стол «Светлыя імёны: літаратурныя і кінавобразы беларускіх жанчын у мінулым і сучаснасці», прымеркаваны да Года беларускай жанчыны і Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад». Круглы стол быў арганізаваны ў Доме літаратараў Саюзам пісьменнікаў Беларусі, Беларускім саюзам кінематаграфістаў, сінадальным інфармацыйным аддзелам Беларускай праваслаўнай царквы, Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук.

Вобраз жанчыны займае важнае месца ў творчасці пісьменнікаў і кінамастакоў, аднак ён можа адыгрываць розную ролю – ад прыцягнення гледачоў да твору да стварэння цэласнага малюнка рэчаіснага погляду на свет. Гэта неаднойчы адзначалася ўдзельнікамі круглага стала. Сярод найбольш яркіх трэба адзначыць выступленні Л.С.Ананіч, старшыні Саюза выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў друку, якая запэўніла прысутных, што Год жанчыны – не сітуацыйны акт, а важная частка ўнутранай палітыкі беларускай дзяржавы, доктара гістарычных навук І.І.Калачовай, якая прадставіла манаграфію «Традыцыйны код беларускі», і А.А.Карпілавай, загадчыцы аддзела экранных мастацтваў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, якая непасрэдна звярнулася да праблемы жаночых кінавобразаў.

Запрашэнне прадстаўнікоў БДАМЛМ на круглы стол тлумачыцца не толькі тым, што архіў-музей падтрымлівае традыцыйныя шчыльныя сувязі з Саюзам пісьменнікаў Беларусі і Беларускім саюзам кінематаграфістаў, але таксама сістэматычнай культурнай і навуковай працай, якую ажыццяўляе гэтая ўстанова.

 

1. Круглы стол ў Доме літаратараў
2. Выступае А.А.Карпілава
3. Д.С.Самохвалаў на круглым стале