У рамках акцыі «Архівы-школе» ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці прайшла аглядная экскурсія для навучэнцаў 5-га класа ДУА «Сярэдняя школа №134 г.Мінска імя Т.С.Марыненка»
3 лістапада прайшла аглядная экскурсія для навучэнцаў 5-га класа ДУА «Сярэдняя школа №134 г.Мінска імя Т.С.Марыненка». Мерапрыемства было прымеркавана да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Праграма сустрэчы была насычанай, каб ператварыць знаёмства з гістарычнай спадчынай у займальную прыгоду.
Для юных гасцей была арганізавана аглядная экскурсія па архіве з наведваннем архівасховішча, дзе супрацоўнікі расказалі дзецям аб асаблівасцях забеспячэння захаванасці дакументаў і спецыфіцы работы архівістаў.
Замацаваць атрыманыя веды школьнікі змаглі падчас займальнай квэст-гульні «У пошуках скарбаў». Рабяты адшуквалі ў лабірынтах архіўных фондаў схаваныя літары, з якіх у фінале паспяхова склалі сакрэтнае слова.
Працягнулася мерапрыемства ў чытальнай зале, дзе для навучэнцаў правялі тэматычны ўрок «Чырвоны дзень календара», прысвечаны гісторыі і традыцыям святкавання 7 лістапада. Таксама пяцікласнікам прэзентавалі выставачную экспазіцыю «Дакументальны летапіс сталення», дзе яны азнаёміліся з унікальнымі архіўнымі матэрыяламі, якія адлюстроўваюць побыт, вучобу і паўсядзённае жыццё дзяцей.
Напрыканцы сустрэчы школьнікам прадэманстравалі сучасны дакументальны фільм «Архіў.Life», які наглядна расказвае пра важнасць архіўнай справы.
На фота: Падчас мерапрыемства
![]() |
![]() |


