Аб правядзенні лекцыі па бяспецы ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці»
3 лістапада 2026 г. у Дзяржаўным архіве Гомельскай вобласці для супрацоўнікаў архіва адбылася лекцыя па пажарнай бяспецы. Лекцыю правёў старшы інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Гомельскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Удодаў.
Інспектар расказаў архівістам пра важнасць ведання і выканання прафілактычных мер па прадухіленні ўзгаранняў у жылых памяшканнях і на вытворчасці:
– Веданне прафілактычных мер і выкананне тэхнікі бяспекі грамадзянамі дазволіла знізіць колькасць пажараў у Гомелі, але актуальнасць праблемы застаецца заўсёды. Веданне дзеянняў пры пажары, уменне карыстацца вогнетушыцелем – нескладаныя, але дзейсныя метады, якія прадухіляць трагедыю.
Таму вялікая ўвага ў лекцыі была нададзена пажарнай бяспецы жылля – своечасовай прафілактыцы пячнога і газавага ацяплення, электраправодкі, асцярожнаму абыходжанню з агнём на прыродзе і дачных участках, устаноўцы спецыяльных гукавых апавяшчальнікаў і датчыкаў дыму ў дамах і кватэрах. Таксама клопат пра сталых сваякоў і суседзяў не бывае лішнім у прафілактыцы пажараў.Прафілактычныя мерапрыемствы дапамогуць абараніць маёмасць ад пашкоджанняў, а галоўнае – захаваць здароўе і жыццё людзей.
У заключэнне лекцыі быў праведзены інструктаж па прымяненні вогнетушыцеля.
![]() |
| 1. Падчас правядзення лекцыі |
![]() |
| 2. Інструктаж па прымяненні вогнетушыцеля |


