Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Удзел БДАМЛМ у міжнароднай навуковай канферэнцыі «Каласавіны»

3 лістапада 2026 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка і загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў В.В.Біруля прынялі ўдзел у адкрыцці Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Каласавіны», прысвечанай жыццю і творчасці класіка беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.

Канферэнцыя праводзіцца ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа. На ёй збіраюцца навукоўцы-коласазнаўцы, філолагі, літаратуразнаўцы і гісторыкі для абмеркавання спадчыны пісьменніка. Яе адкрыццё традыцыйна пачынаецца з ускладання кветак да помніка Якубу Коласу ў Мінску на плошчы імя народнага паэта з удзелам беларускіх літаратараў.

 

1. Удзельнікі цырымоніі ўскладання кветак да помніка Якубу Коласу
2. Выступленне старшыні Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі М.П.Пазнякова
3. Ускладанне кветак да помніка Якубу Коласу
4. А.А.Макаранка і В.В.Біруля прымаюць удзел у памятным мерапрыемстве