Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Адзіны дзень інфармавання прайшоў у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь

22 кастрычніка 2026 года ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) прайшоў Адзіны дзень інфармавання на тэму «Традыцыйныя каштоўнасці беларусаў: сям’я, грамадства, дзяржава». Перад калектывам архіва выступіла кіраўнік цэнтра чалавечага развіцця і дэмаграфіі Інстытута эканомікі НАН Беларусі, кандыдат эканамічных навук, дацэнт А.Г.Баброва.

Яна расказала аб асноўных тэндэнцыях дэмаграфічнага развіцця ў сучасным свеце, зрабіла акцэнт на ролі сям’і як ключавой часткі традыцыйных каштоўнасцей беларускага народа. Анастасія Рыгораўна расказала пра вялікую ролю дзяржавы ў рэалізацыі сямейнай і маладзёжнай палітыкі, накіраванай на ўмацаванне і захаванне інстытута сям’і ў беларускім грамадстве.

У заключэнне выступлення дакладчык адказала на шматлікія пытанні работнікаў НАРБ. Таксама для А.Г.Бабровай была падрыхтавана выкладка дакументаў першага Усесаюзнага перапісу насельніцтва 1926 года.

 

1. Прывітальнае слова намесніка дырэктара НАРБ С.В.Кулінка
2. Калектыў НАРБ на АДI
3. Уручэнне віншавальнага ліста архівісту С.I.Самасцiюку ў сувязі з яго шлюбам
4. Выступленне А.Г.Бабровай
5. Выступленне А.Г.Бабровай
6. Уручэнне А.Г.Бабровай выдавецкіх праектаў НАРБ