Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Аб правядзенні мерапрыемства з вучнямі ДУА «Скрыгалаўская сярэдняя школа імя М.І.Шлягі Мазырскага раёна»

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» 26 кастрычніка 2026 года для навучэнцаў ДУА «Скрыгалаўская сярэдняя школа імя М.І.Шлягі Мазырскага раёна» ўстановай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» было арганізавана правядзенне тэматычнага мерапрыемства «Роля жанчыны ў гісторыі дзяржавы», прысвечанага Году беларускай жанчыны.

Галоўная задача мерапрыемства складалася ў тым, каб з дапамогай архіўных дакументаў даказаць рабятам, тое, што ў гісторыі дзяржавы жанчыны не былі на другіх ролях. Яны кіравалі, вялі палітычныя гульні, уносілі ўклад у навуковае і духоўнае жыццё.

Па заканчэнні мерапрыемства навучэнцам быў прадстаўлены дакументальны фільм «Ура! Канікулы!!! Гісторыя ажывае ў кадры», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

 

1-2. Падчас правядзення мерапрыемства
3-5. Падчас прагляду фільма