Архівісты Беларусі прынялі актыўны ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Пічэтаўскія чытанні – 2026: Гістарычная навука ў перспектыве міждысцыплінарных даследаванняў (да 105-годдзя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта)»
23 кастрычніка 2026 года на гістарычным факультэце БДУ адбылася Міжнародная навукова–практычная канферэнцыя «Пічэтаўскія чытанні – 2026: Гістарычная навука ў перспектыве міждысцыплінарных даследаванняў (да 105-годдзя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта)».
З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся: першы прарэктар Белдзяржуніверсітэта, д.х.н., прафесар А.В.Блахін; дэкан гістарычнага факультэта БДУ, д.г.н., прафесар А.Г.Каханоўскі; дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводства Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў; дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі, к.г.н., дацэнт В.Л.Лакіза.
Алег Леанідавіч Воінаў адзначыў, што навуковы форум «Пічатаўскія чытанні» даўно стаў знакавай акадэмічнай традыцыяй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а таксама падкрэсліў вялікую працу гістарычнага факультэта БДУ ў пытанні падрыхтоўкі кадраў для архіўнай галіны.
Архівісты Беларусі прынялі актыўны ўдзел у рабоце секцыйных пасяджэнняў і выступілі з наступнымі дакладамі:
«Нацысцкія карныя аперацыі ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: гістарыяграфічны аспект» (намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ), к.г.н. С.В.Кулінок);
«Выкарыстанне колькасных метадаў даследавання пры падліку рэпатрыянтаў у БССР у 1921-1925 гг. (па дадзеных Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь)» (вядучы архівіст НАРБ. к.г.н. В.М.Бароўская);
«Праблема вызначэння паняця «горад» у заканадаўстве БССР перыяда НЭПа (1921-1928 гг.)» (навуковы супрацоўнік НАРБ Т.У.Пецюкевіч);
«Патэнцыял выкарыстання матэрыялаў партала «Партызаны Беларусі» для правядзення прасапаграфічнага даследавання па гісторыі яўрэйскага партызанскага супраціву» (вядучы архівіст НАРБ К.Я.Гаўрыленка);
«Перасяленне беларускага насельніцтва з Польшчы ў БССР (1944-1948 гг.): стан і перспектывы вывучэння» (вядучы архівіст НАРБ Т.I.Брылёва);
«Статыстычнае справаводства Савета па справах Рускай Праваслаўнай Царквы як крыніца па вывучэнні ўзроўню рэлігійнасці насельніцтва БССР» (архівіст НАРБ Д.А.Голубеў);
«Сацыяльна-дэмаграфічная характарыстыка курсантаў Школы міліцыі імя М.В.Фрунзе БССР у 1920-я гг. (па матэрыялах Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь)» (архівіст НАРБ А.В.Кухарэнка);
«Знішчэнне яўрэйскай абшчыны месцейка Холмеч Рэчыцкага раёна нацысцкімі акупантамі (1941-1942 гг.)» (архівіст НАРБ Д.С.Важенин);
«Узаемаадносіны Міністэрства інфармацыі і Міністэрства аховы здароўя Вялікабрытаніі ў перыяд Другой сусветнай вайны: праблемы і рашэнні» (вядучы архівіст БДАМЛМ К.А.Лукіна);
«Дагаворнае афармленне двухбаковага міжнароднага супрацоўніцтва органаў дзяржаўнага кіравання ў сферы архіўнай справы і справаводства Рэспублікі Беларусь (1990-я гады)» (навуковы супрацоўнік БелНДIДАС В.М.Цынкевіч);
«Алішэр Наваі ў гістарычнай палітыцы Рэспублікі Узбекістан» (малодшы навуковы супрацоўнік БелНДIДАС Н.А.Касяк);
«Эвалюцыя нарматыўнага прававога забеспячэння кіравання дакументамі ў Рэспубліцы Беларусь (на прыкладзе Інструкцыі па справаводстве ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях)» (малодшы навуковы супрацоўнік БелНДIДАС А.А.Сашко);
«Эвалюцыя гістарыяграфічных парадыгмаў у вывучэнні старадрукаванай кніжнай культуры Вялікага Княства Літоўскага (другая палова XIX ст. – першая чвэрць XXI ст.)» (вядучы архівіст НГАБ Д.С.Луцянкоў);
«Праваслаўнае духавенства Вялікага Княства Літоўскага (1458-1596 гг.) у беларускай гісторыі» (малодшы навуковы супрацоўнік-стажор НГАБ М.А.Крупко);
«Захаванне гістарычнай памяці ў лічбавую эпоху: з вопыту НГАБ ў г.Гродна» (архівіст НГАБ ў г.Гродна Д.У.Лісянская).
Канферэнцыя прайшла ў канструктыўным і дыскусійным фармаце.
![]() |
| 1. Удзельнікі канферэнцыі |
![]() |
| 2. Праца Прэзідыума канферэнцыі |
![]() |
| 3. Прывітальнае слова А.Л.Воiнава |
![]() |
| 4. Удзельнікі канферэнцыі |
![]() |
| 5. Намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок на канферэнцыі |
![]() |
| 6. Праца секцыі канферэнцыі |






