Адзіны дзень інфармавання прайшоў у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь
22 кастрычніка 2026 года ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) прайшоў Адзіны дзень інфармавання на тэму «Традыцыйныя каштоўнасці беларусаў: сям’я, грамадства, дзяржава». Перад калектывам архіва выступіла кіраўнік цэнтра чалавечага развіцця і дэмаграфіі Інстытута эканомікі НАН Беларусі, кандыдат эканамічных навук, дацэнт А.Г.Баброва.
Яна расказала аб асноўных тэндэнцыях дэмаграфічнага развіцця ў сучасным свеце, зрабіла акцэнт на ролі сям’і як ключавой часткі традыцыйных каштоўнасцей беларускага народа. Анастасія Рыгораўна расказала пра вялікую ролю дзяржавы ў рэалізацыі сямейнай і маладзёжнай палітыкі, накіраванай на ўмацаванне і захаванне інстытута сям’і ў беларускім грамадстве.
У заключэнне выступлення дакладчык адказала на шматлікія пытанні работнікаў НАРБ. Таксама для А.Г.Бабровай была падрыхтавана выкладка дакументаў першага Усесаюзнага перапісу насельніцтва 1926 года.
![]() |
| 1. Прывітальнае слова намесніка дырэктара НАРБ С.В.Кулінка |
![]() |
| 2. Калектыў НАРБ на АДI |
![]() |
| 3. Уручэнне віншавальнага ліста архівісту С.I.Самасцiюку ў сувязі з яго шлюбам |
![]() |
| 4. Выступленне А.Г.Бабровай |
![]() |
| 5. Выступленне А.Г.Бабровай |
![]() |
| 6. Уручэнне А.Г.Бабровай выдавецкіх праектаў НАРБ |






