Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Урачысты сход у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі, прысвечаны Дню бацькі

21 кастрычніка 2026 г. у Беларусі адзначаюць Дзень бацькі, які на дзяржаўным узроўні падкрэслівае найважнейшую ролю мужчыны і бацькі як галоўнай апоры і абаронцы сям’і.

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі да свята прымеркавалі ўрачысты сход калектыву. Дырэктар установы Міхаіл Глушакоў і яго намеснік Сяргей Рындзін цёпла павіншавалі калег-мужчын, пажадаўшы ім здароўя, дабрабыту і сямейнага шчасця.

Афіцыйная частка змянілася тэматычным дакладам Сяргея Рындзіна. Ён азнаёміў супрацоўнікаў з архіўнымі фондамі НГА Беларусі, у якіх захоўваюцца дакументы аб нараджэнні, бацьках і продках знакамітых беларускіх навукоўцаў, пісьменнікаў і мастакоў. Дакладчык падкрэсліў, што за поспехам кожнай выбітнай гістарычнай асобы заўсёды стаялі бацькоўскае выхаванне і падтрымка.

 

1. Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў віншуе калектыў са святам
2. Выступленне намесніка дырэктара Сяргея Рындзіна
3. Калектыў НГА Беларусі