Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці прынялі ўдзел у турніры па кулявой стральбе «Снайпер-2026»
20 кастрычніка 2026 года супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» прынялі ўдзел у турніры па кулявой стральбе «Снайпер-2026», арганізаваным Гродзенскай абласной арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. Турнір даў удзельнікам магчымасць праверыць свае сілы, праявіць вытрымку і мэтанакіраванасць, а таксама атрымаць новы спартыўны вопыт. Прадстаўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці прадэманстравалі ўпэўненае валоданне навыкамі стральбы і паказалі годныя вынікі.
![]() |
| 1. Супрацоўнікі ўстановы «дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» падчас удзелу ў турніры па кулявой стральбе « Снайпер-2026» |

