Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

«Выбітныя людзі Беларусі. Віктар Іванавіч Носаў»: супрацоўнікі занальнага дзяржархіва ў г.Маладзечна падрыхтавалі віртуальную выставу аб вядомым земляку

Архівістамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечна» падрыхтавана віртуальная выстава, прысвечаная Віктару Іванавічу Носаву – паэту, журналісту, франтавіку і нястомнаму асветніку, чыё жыццё стала прыкладам самаахвярнага служэння слову, Радзіме і людзям. Яго спадчына працягвае натхняць новыя пакаленні, нагадваючы пра подзвіг тых, хто абараніў свет і будаваў новае жыццё.

Віктар Іванавіч Носаў нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Вялікае Ларыёнава Горкаўскай вобласці. Блізкасць да зямлі і простых людзей стала падмуркам яго творчасці.

У 1938 годзе Віктар Носаў быў прызваны ў Чырвоную Армію, дзе служыў стралком-радыстам у далёкабамбардзіровачным палку. Яго ратны і працоўны подзвіг адзначаны высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі: ордэнам Айчыннай вайны І ступені, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі і ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

У мірны час Віктар Іванавіч займаў шэраг ключавых пасад у сферы культуры: загадваў культурна-масавым сектарам абкама ЛКСМБ, быў дырэктарам Дома народнай творчасці ў г.Гродне і Мінскага абласнога краязнаўчага музея ў г.Маладзечне, намеснікам начальніка Мінсаблвыканкама і інш.

Адмысловае месца ў яго біяграфіі займае маштабная асветніцкая дзейнасць. Віктар Носаў нястомна выступаў перад аўдыторыяй на прадпрыемствах, у навучальных установах і інтэрнатах, праводзіў дзясяткі аўтарскіх вечароў.

Творчая спадчына Віктара Іванавіча ўключае паэмы, публіцыстычныя кнігі, сцэнарыі і дзясяткі плакатаў. Яго вершы, прасякнутыя тэмамі Радзімы, міру, ратнага і працоўнага подзвігу, гучалі ў выкананні народных ансамбляў «Спадчына» і «Беларусачка».