Удзел рэспубліканскіх архіваў у акцыі «Дай лесу новае жыццё!»
У рамках рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Дай лесу новае жыццё!», якая праходзіць у Беларусі з 17 па 24 кастрычніка 2026 года, работнікі архіўнай галіны прынялі ўдзел у пасадцы лесу на тэрыторыі Дзяржынскага раёна. Удзельнікі акцыі высадзілі больш за 2500 саджанцаў елі, уносячы ўклад у аднаўленне ляснога фонду Мінскай вобласці.
Для працаўнікоў архіўнай галіны ўдзел у падобных экалагічных ініцыятывах стаў добрай традыцыяй. Гэта не толькі фізічная праца на свежым паветры, але і сімвал пераемнасці пакаленняў: падобна да таго, як архівісты захоўваюць дакументальную спадчыну краіны, яны клапоцяцца аб захаванні яе прыродных багаццяў.
![]() |
| 1. Работнікі архіўнай галіны на пасадцы лесу, 2026 г. |
![]() |
| 2. Работнікі архіўнай галіны на пасадцы лесу, 2026 г. |
![]() |
| 3. Работнікі архіўнай галіны на пасадцы лесу, 2026 г. |



