Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Арганізацыя Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі вітрыннай выставы «Пад пакровам бацькоўскай любові: ад калыскі да неўміручасці», прымеркаванай да Тыдня бацькоўскай любові

У Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь адкрылася вітрынная выстава «Пад пакровам бацькоўскай любові: ад калыскі да неўміручасці», прымеркаваная да Тыдня бацькоўскай любові (14-21 кастрычніка 2026 г.), падрыхтаваная Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі.

З унікальнымі матэрыяламі экспазіцыі работнікаў Міністэрства азнаёміў намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі С.М.Рындзін. На выставе прадстаўлены архіўныя дакументы аб нараджэнні, бацьках і продках многіх выдатных дзеячаў навукі, мастацтва і літаратуры Беларусі. Гэтыя людзі абяссмерцілі свае імёны ў гісторыі, але шмат у чым былі абавязаны сваім станаўленнем менавіта бацькоўскай падтрымцы і выхаванню.

Экспазіцыя падрабязна распавядае пра сем’і такіх знакавых для беларускай культуры і навукі фігур, як Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Мітрафан Доўнар-Запольскі, Кандрат Крапіва, Марк Шагал, Стэфанія Станюта і шэрагу іншых. Прэзентацыя выставы выклікала вялікую цікавасць і жывы водгук у супрацоўнікаў Міністэрства юстыцыі.

 

1. Намеснік дырэктара НГА Беларусі С.М.Рындзін распавядае пра дакументы выставы.
2. Агляд выставы
3. Дакументы выставы
4. Дакументы выставы
5. Дакументы выставы
6. Дакументы выставы