«Архівы – школе»: урок гісторыі ў сярэдняй школе №6 г.Рэчыцы імя С.У.Сыча
14 кастрычніка 2026 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ў сярэдняй школе №6 г.Рэчыцы імя С.У.Сыча адбыўся ўрок «Рэчыца слаўная, горад любімы!». Супрацоўнікі Рэчыцкага дзяржархіва расказвалі навучэнцам 9-х класаў аб гісторыі Рэчыцы і дэманстравалі архіўныя дакументы аб пасляваенным развіцці горада і ўвекавечанні памяці яго знакамітых ураджэнцаў і жыхароў. У тым ліку ўвазе хлопцаў і дзяўчат было прадстаўлена рашэнне Рэчыцкага райвыканкама ад 22 снежня 2012 года аб прысваеннні іх школе імя рэчычаніна-пагранічніка Сяргея Уладзіміравіча Сыча, які вучыўся ў ёй, а 13 ліпеня 1993 года загінуў у баі з афганскімі маджахедамі ў Таджыкістане.
Завяршылася сустрэча са школьнікамі паказам дакументальнага фільма БДАКФФД «Крэпасць-герой», падрыхтаванага да 85-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны і абароны Брэсцкай крэпасці.
![]() |
![]() |
![]() |
| 1-3. Археограф ЗДАРэч С.А.Жарносенка расказвае навучэнцам аб Рэчыцы і архіўных дакументах па гісторыі горада |
![]() |
| 4. У час паказа фільма «Крэпасць-герой» |




