Аб правядзенні ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы» Дня архівіста
6 кастрычніка 2026 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы» прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня архівіста. З прывітальным словам да працоўнага калектыву звярнулася дырэктар установы Наталля Мікалаеўна Пішчык, якая адзначыла важнасць прафесійнага свята і пажадала супрацоўнікам моцнага здароўя, невычэрпных сіл і натхнення ў іх паўсядзённай дзейнасці.
Арганізацыю забаўляльнай праграмы ўзяла на сябе старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Марына Валер’еўна Закаўраш: яна правяла тэматычныя віктарыны і конкурсы з памятнымі прызамі.
Ганаровы ўдзел у свяце прыняла Наталля Леанідаўна Кузьмянок, якая ўзначальвала архіў у перыяд з 1997 па 2005 год.
Знакавай падзеяй дня стала ўрачыстае пасвячэнне ў прафесію новага супрацоўніка – Вольгі Міхайлаўны Міненка, прынятай на працу 1 верасня бягучага года. У прысутнасці калег яна прынесла прысягу на вернасць архіўнай справе.
![]() |
| 1. Дырэктар архіва Н.М.Пішчык віншуе калектыў архіва з Днём архівіста |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
| 2-6. Віншаванне з Днём архівіста Н.Л.Кузьмянок, дырэктара архіва ў 1997-2005 гг. |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
| 7-10. У час правядзення мерапрыемстваў у гонар Дня архівіста ў Занальным дзяржаўным архіве ў г.Рэчыцы |










