У Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці яскрава і крэатыўна адзначылі Дзень архівіста
![]() |
6 кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца прафесійнае свята – Дзень архівіста. Гэта дата непарыўна звязана з гісторыяй нацыянальнай архіўнай службы і аб’ядноўвае людзей, якія штодзень захоўваюць дакументальную спадчыну краіны, забяспечваюць непарыўную сувязь часоў і зберагаюць гістарычную праўду для будучых пакаленняў.
Урачыстае мерапрыемства Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці прайшло ў цёплай сяброўскай атмасферы. Святочная праграма пачалася з сапраўднага сюрпрызу – з’яўлення таямнічага «Настрадамуса». «Прарок» дадаў сустрэчы яркіх эмоцый, раздаўшы работнікам пазітыўныя прадказанні.
Вясёлую ноту змяніла афіцыйная частка мерапрыемства. Кіраўнік установы асабіста ўручыў падзякі супрацоўнікам за добрасумленную працу, прафесійнае і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў.
Творчы падарунак падрыхтаваў маладзёжны актыў. Маладыя спецыялісты арганізавалі музычную неспадзеўку, выканаўшы душэўны і энергічны нумар, які падарыў усім выдатны зарад бадзёрасці і святочнага настрою.
Калектыў Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці шчыра віншуе калег, ветэранаў галіны і ўсіх, хто мае дачыненне да гэтай падзеі з Днём архівіста! Жадаем вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, міру, дабрабыту і новых працоўных поспехаў. Няхай кожны дзень прыносіць радасць адкрыццяў, а дакументы заўсёды знаходзяцца ў ідэальным парадку!
На фота: Падчас мерапрыемства
![]() |
![]() |



