Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

БДАМЛМ знаёміцца з музейнай экспазіцыяй завода «Луч»

30 верасня 2026 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва агледзелі экспазіцыю Музея гадзіннікавай справы Беларусі Мінскага завода «Луч». Сучасная (з 2023 года) экспазіцыя сумяшчае расповяд гісторыі гадзіннікавай справы з дэманстрацыяй жывой прамысловай вытворчасці. Спецыялістаў БДАМЛМ асабліва зацікавілі архіўныя дакументы, прадстаўленыя ў экспазіцыі, унікальныя лімітаваныя калекцыі («Спадарожнік ПС-1», «Мінск-МКС»), а таксама тэматычныя і патрыятычныя праекты (напрыклад, прысвечаныя Дню Перамогі; асабістыя гадзіннікі касманаўтаў, савецкіх маршалаў). Архівісты адзначылі стылёвасць і сучасны дызайн калекцый, прысвечаных Нацыяанальнаму акадэмічнаму тэатру імя Я.Купалы, пісьменнікам і мастакам, а таксама арыгінальнасць серыі «Мова», што была запушчана да Дня роднай мовы.

Работнікі музея і архівісты гатовы да культурнага супрацоўніцтва, у тым ліку з папулярызацыяй унікальных дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

 

1. Гадзіннікі калекцыі «Мова»
2. У інтэрактыўнай частцы экспазіцыі Музея гадзіннікавай справы Беларусі
3. Агляд калецый гадзіннікаў завода «Луч»
4. Гадзіннікі калекцыі «Мова»
5. Агляд калекцый, прысвечаных культурным дзеячам