Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна тэматычнай экскурсіі «Мае карані: як праводзіцца генеалагічнае даследаванне», прымеркаванай да Дня пажылых людзей
1 кастрычніка 2026 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна праведзена тэматычная экскурсія «Мае карані: як праводзіцца генеалагічнае даследаванне», прымеркаваная да Дня пажылых людзей. Архіў наведала група грамадзян пажылога ўзросту аддзялення дзённага знаходжання Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна г.Гродна. Наведвальнікам былі прадстаўлены метрычныя кнігі розных канфесій, як асноўная крыніца для ажыццяўлення пошуку інфармацыі па генеалогіі. Госці пабывалі ў выставачнай зале і ў лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі дакументаў.
![]() |
| 1. Грамадзяне пажылога ўзросту аддзялення дзённага прыбывання ЦСАН Кастрычніцкага раёна г.Гродна падчас экскурсіі |

