Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

БДАМЛМ ў эфіры праграмы «Творчы вечар» Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё

30 верасня 2026 года вядучы архівіст аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) Таццяна Анпілогава прыняла ўдзел у запісе праграмы «Творчы вечар» з вядучай Янай Хадоска на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

Галоўнай тэмай радыёэфіру стаў лёс і яркая творчая спадчына легенды беларускай сцэны – народнай артысткі БССР Ірыны Фларыянаўны Ждановіч (1906 – 1994).

У цэнтры ўвагі суразмоўцаў апынулася дакументальная экспазіцыя, якая арганізавана ў Каміннай зале Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і прымеркаваная да 120-годдзя з дня нараджэння актрысы, рэжысёра, педагога і грамадскага дзеяча Ірыны Ждановіч. Правядзенне юбілейнай выставы ў сценах Купалаўскага тэатра глыбока сімвалічна: Ірына Ждановіч прысвяціла гэтай сцэне амаль 42 гады служэння, прайшоўшы шлях ад дзіцячых і падлеткавых роляў да першага ў гісторыі ўвасаблення вобраза шэкспіраўскай Джульеты на беларускай сцэне.

Падчас перадачы Таццяна Анпілогава распавяла радыёслухачам пра ўнікальныя архіўныя дакументы і фотаздымкі з фондаў БДАМЛМ, якія раскрываюць не толькі сцэнічныя пераўвасабленні вялікай актрысы, але і яе значны ўклад у развіццё нацыянальнага тэатральнага мастацтва, рэжысуру і педагогіку.

Слухайце выпуск праграмы «Творчы вечар» пра І.Ф.Ждановіч у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё!

 

1. Вядучая радыёпраграмы «Творчы вечар» Я.Хадоска і вядучы архівіст Т.Анпілогава
2. Падчас запісу праграмы на Першым нацыянальным канале Беларускага Радыё