«Разам – Мы Беларусь!»
16 верасня ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя М.Горкага для навучэнцаў Філіяла ўстановы адукацыі БДТУ «Бабруйскі дзяржаўны лесатэхнічны каледж» праведзена інфармацыйная гадзіна «Разам -Мы Беларусь!». Архівіст 1 катэгорыі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» Таццяна Клімянок расказала навучэнцам пра трагічныя падзеі міжваеннага перыяду, падкрэсліўшы важнасць захавання гістарычнай памяці. Дзеці даведаліся таксама шмат цікавага аб прафесіі архівіста, аб тым, як захоўваюцца дакументы і аб тым, што кожны ліст паперы – гэта ўжо частка гісторыі. У архіўных фондах таксама ёсць дакументы, якія падкрэсліваюць гістарычнае значэнне даты 17 верасня як Вялікага Нацыянальнага свята, якое адкрыла новую старонку ў гісторыі беларускага народа.
![]() |
| 1. Архівіст Таццяна Клімянок на сустрэчы з навучэнцамі Філіяла ўстановы адукацыі БДТУ «Бабруйскі дзяржаўны лесатэхнічны каледж» |
![]() |
| 2. Дакументы з архіўных фондаў Установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» |
![]() |
| 3. Вучні і архівіст падчас правядзення інфармацыйнай гадзіны. |
![]() |
| 4. Архівіст Таццяна Клімянок дэманструе прысутным архіўны дакумент. |
![]() |
| 5. Супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» Кацярына Кузняцова і Таццяна Клімянок на сустрэчы. |




