«Сіла краіны – у адзінстве». У архіве грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці прайшлі патрыятычныя мерапрыемствы да Дня народнага адзінства

З 15 па 16 верасня 2026 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» адбыўся цыкл патрыятычных мерапрыемстваў «Сіла краіны – у адзінстве», прымеркаваных да Дня народнага адзінства.

Удзельнікамі мерапрыемстваў сталі навучэнцы ўстаноў адукацыі: «Гомельскі дзяржаўны каледж кулінарыі», «Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж» і «Гомельскі дзяржаўны каледж транспарту і транспартных камунікацый».

У рамках патрыятычных сустрэч для навучэнскай моладзі былі арганізаваны паказы дакументальнага фільма «Уз’яднанне», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў у рамках рэспубліканскага праекта «Адкрыты кінаархіў».

Супрацоўнікі архіва падрабязна асвятлілі ключавыя гістарычныя перадумовы і лёсавызначальнае значэнне даты 17 верасня 1939 года. Асаблівая ўвага была ўдзелена падзеям, якія сталі актам вышэйшай гістарычнай справядлівасці-уз’яднанню Заходняй і Усходняй Беларусі, якое паклала канец гвалтоўнаму падзелу беларускай нацыі і заклала падмурак тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту сучаснай беларускай дзяржавы.

Праграма мерапрыемстваў завяршылася знаёмствам з дзеючымі выставамі архіўных дакументаў, а таксама агляднымі экскурсіямі па архівасховішчы.

 

1-6. Навучэнцы ўстаноў адукацыі падчас мерапрыемстваў