Аб правядзенні урачыстага сходу калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна, прысвечанага Дню народнага адзінства – 17 верасня
17 верасня 2026 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна быў праведзены урачысты сход, прысвечаны Дню народнага адзінства. Дырэктар архіва Вянсковіч Аляксандр Браніслававіч у сваёй уступнай прамове павіншаваў калектыў з Днём народнага адзінства і адзначыў, што гэта дзяржаўнае свята – сімвал гістарычнага афармлення беларускай нацыі, шчырага імкнення беларусаў жыць адной сям’ёй ва ўласным доме. У завяршэнні сходу быў прадэманстраваны фільм «17 верасня – Дзень уз’яднання».
На фото: Працоўны калектыў НГАБ ў г.Гродна падчас сходу.
![]() |
