«Разам – Мы Беларусь!»

16 верасня ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя М.Горкага для навучэнцаў Філіяла ўстановы адукацыі БДТУ «Бабруйскі дзяржаўны лесатэхнічны каледж» праведзена інфармацыйная гадзіна «Разам -Мы Беларусь!». Архівіст 1 катэгорыі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» Таццяна Клімянок расказала навучэнцам пра трагічныя падзеі міжваеннага перыяду, падкрэсліўшы важнасць захавання гістарычнай памяці. Дзеці даведаліся таксама шмат цікавага аб прафесіі архівіста, аб тым, як захоўваюцца дакументы і аб тым, што кожны ліст паперы – гэта ўжо частка гісторыі. У архіўных фондах таксама ёсць дакументы, якія падкрэсліваюць гістарычнае значэнне даты 17 верасня як Вялікага Нацыянальнага свята, якое адкрыла новую старонку ў гісторыі беларускага народа.

 

1. Архівіст Таццяна Клімянок на сустрэчы з навучэнцамі Філіяла ўстановы адукацыі БДТУ «Бабруйскі дзяржаўны лесатэхнічны каледж»
2. Дакументы з архіўных фондаў Установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску»
3. Вучні і архівіст падчас правядзення інфармацыйнай гадзіны.
4. Архівіст Таццяна Клімянок дэманструе прысутным архіўны дакумент.
5. Супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» Кацярына Кузняцова і Таццяна Клімянок на сустрэчы.