15 і 16 верасня 2026 г. Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці наведалі студэнты Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава і навучэнцы сярэдняй школы № 28 імя Е.С.Зяньковай г.Віцебска
Напярэдадні асаблівай даты – Дня народнага адзінства – сімвала гістарычнага ўз’яднання беларускага народа ў адзінай дзяржаве, а таксама ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» і праекта «Юны архівіст» Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці наведалі студэнты трэцяга курса спецыяльнасці «Гістарычная адукацыя» Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава і навучэнцы адзінаццатага класа сярэдняй школы № 28 імя Е.С.Зяньковай г.Віцебска.
У ходзе мерапрыемства дзеці атрымалі інфармацыю аб дакументах за 1939–1941 гг., якія апісваюць асаблівасці адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення тэрыторый Заходняй Беларусі, куды ўваходзіла і частка цяперашняй Віцебшчыны. Школьнікам была арганізавана экскурсія па адным з архівасховішчаў.
Таксама быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Уз’яднанне», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
![]() |
![]() |
| 1-2 Студэнты Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава і навучэнцы сярэдняй школы № 28 імя Е.С.Зяньковай г.Віцебска ў чытальнай зале |
![]() |
| 3 Падчас прагляду дакументальнага фільма «Уз’яднанне», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў |
![]() |
| 4 Навучэнцы сярэдняй школы № 28 імя Е.С.Зяньковай г.Віцебска на экскурсіі ў адным з архівасховішчаў |



