Выстава «Служэнне дзяржаве: старшыні Вярхоўнага Савета БССР і Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР»

15 верасня 2026 года ў межах адкрыцця Чацвёртай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання адкрылася выстава «Служэнне дзяржаве: старшыні Вярхоўнага Савета БССР і Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР».

Гэта сумесны праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і БЕЛТА.

Праект паказвае перадумовы ўзнікнення Нацыянальнага сходу праз знакавыя фігуры савецкага перыяду — кіраўнікоў Вярхоўнага Савета БССР і яго Прэзідыума. На выставе прадстаўлены архіўныя дакументы і біяграфічныя матэрыялы пра старшынь, якія ўнеслі рэальны ўклад у аднаўленне краіны і заклалі фундамент нашай сёняшняй незалежнасці, а таксама кнігі, артыкулы, фатаграфіі і іншы ілюстрацыйны матэрыял.

 

1. Афіша выставы
2. Дакументальная выстава ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
3. Удзельнікі мерапрыемства знаёмяцца з выставай
4. Знаёмства з выставай дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і ўдзельнікаў мерапрыемства
5. Дакументы на выставе