Аб правядзенні сходу працоўнага калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна, прысвечанага Дню народнага адзінства, у рамках адзінага дня інфармавання
10 верасня 2026 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна быў праведзены сход працоўнага калектыва, прысвечаны Дню народнага адзінства. Перад калектывам выступіў Амелька Сяргей Уладзіміравіч, загадчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы. Калектыву архіва была прадстаўлена прэзентацыя «Дзень народнага адзінства як фактар нацыянальнага гонару». С.У.Амелька адзначыў важнасць гэтай падзеі ў працэсе фарміравання незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
На фота: Працоўны калектыў НГАБ у г.Гродна падчас сходу.
![]() |
