Аб правядзенні з выхаванцамі ДУА «Мазырская дзіцячая школа мастацтваў №2» тэматычнага ўрока «Дзень народнага адзінства: гісторыя і сучаснасць»
У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» 10 верасня 2026 года для навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі «Мазырская дзіцячая школа мастацтваў №2» было арганізавана правядзенне тэматычнага ўрока «Дзень народнага адзінства: гісторыя і сучаснасць», прысвечанага святкаванню Дня народнага адзінства ў Рэспубліцы Беларусь.
Супрацоўнік установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» Супаненка Юлія Міхайлаўна акцэнтавала ўвагу рабят на тым, чаму гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа.
Падчас правядзення мерапрыемства ўвазе супрацоўнікаў і выхаванцаў установы быў прадстаўлены дакументальны фільм «Уз’яднанне», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
![]() |
![]() |
| 1-2. У час правядзення мерапрыемства |
![]() |
![]() |
![]() |
| 3-5. Падчас прагляду дакументальнай кінастужкі |




