Ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» адбылося мерапрыемства, прысвечанае першакласнікам

31 жніўня 2026 г., напярэдадні «Дня ведаў», у чытальнай зале «Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці» адбылося мерапрыемства, на якім архівісты традыцыйна віталі будучых першакласнікаў – дзяцей супрацоўнікаў архіва. У надыходзячым навучальным годзе першакласнікамі стануць Раман Шышкін і Мацвей Качаў, для якіх 1 верасня ў школах прагучыць іх першы школьны званок і адкрыецца шырокая дарога ў «Краіну ведаў».

Дырэктар архіва Юрый Шастапалаў і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы Святлана Прымакова звярнуліся да першакласнікаў з напутнымі словамі. Яны пажадалі будучым вучням светлага і радаснага шляху да займальных адкрыццяў у «Краіне ведаў», упартасці і настойлівасці ў дасягненні пастаўленых мэт, а бацькам – радавацца поспехам сваіх дзяцей і ганарыцца выдатнымі вынікамі. Раману і Мацвею уручылі дыпломы першакласнікаў, салодкія падарункі і заплечнікі з канцылярскімі таварамі.

Завяршаючы мерапрыемства, Юрый Шастапалаў сказаў пра тое, што веды, атрыманыя сёння, – гэта сіла і росквіт Беларусі заўтра, таму мы з надзеяй і гонарам адпраўляем маладое пакаленне пакараць вяршыні ведаў, каб вучыцца, жыць і працаваць на карысць нашай Радзімы, каб быць упэўненымі ў заўтрашнім дні.

 

1. Будучыя першакласнікі Раман Шышкін і Мацвей Качаў
2-5. У час віншавання першакласнікаў у чытальнай зале архіва