Да Года беларускай жанчыны і Дня ведаў Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прадстаўляе дакумент аб заслужаным настаўніку школы БССР Ніне Збітневай
Ніна Міхайлаўна Збітнева нарадзілася ў 1922 годзе ў вёсцы Спярыжжа Брагінскага раёна. Скончыла Ленінградскі і Гомельскі педагагічныя інстытуты. У Ленінградзе перажыла блакаду, потым працавала ў Краснаярску. У 1946–1951 годах – ў органах КДБ ў Літве. З 1951 года – настаўніца сярэдняй школы №1 г.Хойнікі, выкладала матэматыку.
У Занальным дзяржаўным архіве ў г.Рэчыцы захоўваецца пастанова №387/25 Хойніцкіх райкама КПБ і райвыканкама ад 19 лістапада 1971 года (Ф.1. Воп.1. Спр.405. Арк.117). Дакумент змястоўвае наступныя радкі: «За дасягнутыя поспехі ў навучанні і камуністычным выхаванні навучэнцаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, бюро РК КПБ і выканкам райсавета дэпутатаў працоўных ПАСТАНАЎЛЯЮЦЬ: 1. Прадставіць да прысваення звання «Заслужаны настаўнік школы БССР» настаўніцу матэматыкі сярэдняй школы №1 г.Хойнікі тав. ЗБІТНЕВУ Ніну Міхайлаўну». У выніку дадзенае ганаровае званне было прысвоена Ніне Міхайлаўне ў 1973 годзе.
![]() |
| 1. Заслужаны настаўнік школы БССР Ніна Міхайлаўна Збітнева |
![]() |
| 2. ЗДАРэч. Ф.1. Воп.1. Спр.405. Арк.117 |

