Удзел Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы ў дабрачынных акцыях, прысвечаных Дню ведаў

Напярэдадні Дня ведаў пярвічныя арганізацыі РГА «Белая Русь» і Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы прынялі ўдзел у рэспубліканскіх дабрачынных акцыях «У школу з «Белай Руссю» і «Прафсаюзы – дзецям». У час сустрэч будучым першакласнікам былі ўручаны наборы школьных прылад, а таксама праведзены вясёлыя святочныя мерапрыемствы.

Падарункі і ўвага сталі для дзяцей прыемным пажаданнем перад пачаткам новага важнага этапа ў іх жыцці.

 

1-4. Раённае свята ў рамках рэспубліканскай акцыі «У школу з «Белай Руссю» на пляцоўцы летняга амфітэатра г.Рэчыцы. 22 жніўня 2026 г.
5-11. Мерапрыемства «Збяры партфель першакласніку» ў рамках дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы – дзецям» у кафэ «Шэф» г.Рэчыцы. 26 жніўня 2026 г.