Аб правядзенні адзінага дня інфармавання «Экалагічная культура – адказнасць кожнага» ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна

25 жніўня 2026 года адбыўся сход працоўнага калектыву ў рамках правядзення адзінага дня інфармавання «Экалагічная культура – адказнасць кожнага» з выступленнем Кандрацюк Вольгі Міхайлаўны, намесніка дэкана факультэта экалогіі і біялогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Калектыву была прадэманстравана прэзентацыя па дадзенай тэме, у якой былі адлюстраваны вектары дзейнасці дзяржавы па паляпшэнню навакольнага асяроддзя. Кандрацюк В.М. падкрэсліла, што экалагічная культура павінна стаць не проста данінай модзе, а ўсвядомленым выбарам кожнага грамадзяніна. Бо захоўваючы прыроду сёння, кожны з нас гарантуе яе будучым пакаленням.

На фота: Працоўны калектыў падчас правядзенні адзінага дня інфармавання «Экалагічная культура – адказнасць кожнага».