Установа «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прадстаўляе лічбавыя копіі архіўных дакументаў у рамках рубрыкі «Малавядомыя дакументы па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны»

 

1-2. Рапарт начальніка рэзерву шэфу дапаможнай паліцыі г. Магілёва ад 19 жніўня 1941 года аб выяўленні групы чырвонаармейцаў на косцеапрацоўчым заводзе (Ф. 255, Воп. 1, Спр. 1, Арк. 4-4 адв.)
3-4. Аўтабіяграфія былога святара Аляксандра Максімавіча Рункевіча ад 1 лістапада 1941 года (Ф. 845, Воп. 1, Спр. 24-б, Арк. 47-47 аб.)
5. Загад па Магілёўскім гарадскім упраўленні ад 9 студзеня 1942 года № 5/16 аб адабранні зімовага адзення ў гараджан (Ф. 275, Воп. 1, Спр. 4, Арк. 2)
6. Загад па Асіповіцкім раёне і горадзе аб варварскім знішчэнні прадуктаў на выган самагону ад 6 лютага 1942 года № 11 (Ф. 845, Воп. 1, Спр. 10, Арк. 21)
7. Справаздача аб працы турмы г. Бабруйска за перыяд з 15 кастрычніка па 15 лістапада 1943 года (Ф. 838, Воп. 3, Спр. 4, Арк. 266)