Па старонках гісторыі і традыцый: работнікі НІА Беларусі здзейснілі экскурсійную паездку
15 жніўня 2026 года работнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі здзейснілі займальную экскурсійную паездку, маршрут якой аб’яднаў шэдэўры айчыннага дойлідства і сучасныя культурна-гастранамічныя брэнды краіны.
Арганізатарам гэтага насычанага і каларытнага тура выступіла Мінская гарадская арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.
Першай кропкай на шляху руху стаў гістарычны комплекс у Крэве. Архівісты дакрануліся да сцен легендарнага Крэўскага замка, даведаліся малавядомыя факты аб падпісанні Крэўскай уніі 1385 года і пагрузіліся ў атмасферу сярэднявечнай фартыфікацыі.
![]() |
| 1. Работнікі НІА Беларусі на фоне руін Крэўскага замка |
![]() |
| 2. Крэўскі замак |
Далей турыстычны маршрут пралёг праз вёску Гервяты. Тут удзельнікі паездкі наведалі знакаміты Траецкі касцёл, які часта называюць «беларускім Нотр-дамам» за яго манументальную неагатычную архітэктуру і цудоўны ландшафтны парк. Галоўнай падзеяй візіту стаў эксклюзіўны канцэрт арганнай музыкі. Магутнае гучанне інструмента пад скляпеннямі храма пакінула ў калектыву незабыўныя ўражанні.
![]() |
| 3. Касцёл Святой Тройцы |
![]() |
| 4. Інтэр’ер касцёла |
![]() |
![]() |
| 5-6. Дэндрарый ля касцёла |
Другую палову дня супрацоўнікі архіва прысвяцілі знаёмству з прамысловым патэнцыялам і гастранамічнымі традыцыямі рэгіёнаў.
Спецыялісты НІА Беларусі наведалі ТАА «Вінакурня Нарач» – найстарэйшае прадпрыемства з багатай гісторыяй, дзе азнаёміліся з сучаснымі тэхналогіямі вытворчасці традыцыйных напояў і этапамі мадэрнізацыі завода.
![]() |
![]() |
| 7-8. У вытворчым цэху ТАА «Вінакурня Нарач» |
Фінальным акордам экскурсіі стала наведванне крафтавай сыраварні «ГрандМілк». Работнікі прадпрыемства раскрылі сакрэты сырнай справы, распавялі аб вытворчасці ад самых пачатковых этапаў да камеры паспявання вытрыманага сыру, разам з экскурсантамі вырабілі італьянскі сыр сямейства Pasta Filata. Гасцям прадпрыемства прапанавалі прадэгуставаць лепшыя ўзоры прадукцыі.
![]() |
| 9. Знаёмства з крафтовым сыраробствам |
![]() |
| 10. Свежы сыр |
![]() |
| 11. Камера паспявання вытрыманага сыру |
![]() |
| 12. На дэгустацыі прадукцыі сыраварні |
Сумесная паездка не толькі пашырыла кругагляд супрацоўнікаў і ўзбагаціла іх веды аб гісторыка-культурнай спадчыне Беларусі, але і паслужыла выдатным стымулам для ўмацавання карпаратыўнага духу калектыву.











