Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» пры правядзенні мерапрыемства ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе», у рамках пілотнага праекта «Юны Архівіст»
14 жніўня 2026 г. ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» для навучэнцаў летняга аздараўленчага лагера «Летняя казка» ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.Крычава» было праведзена прафарыентацыйнае мерапрыемства «Прафесія – захавальнік гісторыі».
Вядучы архівіст Вікторыя Кандраценка расказала хлопцам пра гісторыю стварэння архіва, а таксама падрабязна раскрыла спецыфіку сваёй працы, патлумачыўшы, якімі ведамі і навыкамі павінен валодаць сучасны спецыяліст.
На экскурсіі па архівасховішчы, вядучы архівіст расказала і паказала навучэнцам, якія дакументы знаходзяцца на захоўванні ва ўстанове.
У чытальнай зале архіва юнакам была прадстаўлена стэндавая выстава «Ад мінулага да будучыні».
![]() |
![]() |
| 1-2. Вядучы архівіст установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» пры правядзенні прафарыентацыйнага мерапрыемства «Прафесія – захавальнік гісторыі» |

