Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку прадстаўляе інфармацыю да Дня Ваенна-паветраных сіл Рэспублікі Беларусь
Дзень Ваенна-паветраных сіл у Беларусі адзначаюць у трэцюю нядзелю жніўня. У гэты дзень традыцыйна на розных пляцоўках праходзяць урачыстыя мерапрыемствы. Часта цэнтрам праграмы становіцца авіяшоу: гледачы бачаць дэманстрацыйныя палёты, парад сучаснай авіятэхнікі (самалёты, верталёты). Абавязкова ўшаноўваюць вайскоўцаў, уручаюць узнагароды і ўспамінаюць гераічныя старонкі гісторыі авіяцыі – подзвігі лётчыкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, пры аказанні інтэрнацыянальнай дапамогі, а таксама пры ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. І наш рэгіён увайшоў у гісторыю авіяцыі.
1-га чэрвеня 1982 г. на базе тэхнікі і асабовага складу 237-й асобнай верталётнай эскадрыллі, а таксама груп выпускнікоў ваенных авіяцыйных вучылішчаў быў сфарміраваны 276-ы асобны верталётны полк (оўп) вайсковая часць 13996. актыўны ўдзел у фарміраванні часці прынялі камандзір палка палкоўнік Мардовін Юрый Андрэевіч, начальнік штаба маёр Лебедзеў Віктар Мікалаевіч і начальнік палітычнага аддзела падпалкоўнік Лапцеў Аляксандр Васільевіч. Полк пастаянна базіраваўся, да моманту расфарміравання, на аэрадроме «Бараўцы» (Полацкі раён, пасёлак Баравуха-1) і прызначаўся для паветранай падтрымкі частак 7-й танкавай арміі. Усяго ў яго складзе лічылася 4 верталётныя эскадрыллі (ВЭ), у якіх эксплуатавалася:
1 2-я ВЭ – 38 баявых верталётаў Мі-24В, 6 верталётаў-карэкціроўшчыкаў Мі-24К, 6 верталётаў радыёхімічнай разведкі Мі-24Р;
3-я ВЭ – 22 транспартна-дэсантных верталёта Мі-8МТ;
4-я ВЭ – цяжкія транспартныя верталёты Мі-26.
Камандзірамі часці былі Уладзімір Лявонцьевіч Бульба, Сяргей Фёдаравіч Дуплякін, Міхаіл Мікалаевіч Алёхін, Уладзімір Анатольевіч Селязнёў і Валерый Васілевіч Жэбрэў. Кожны з іх мае спіс доблесных подзвігаў і мужных учынкаў, гэтыя людзі фармавалі нашу сучасную авіяцыю. На аснове досведу баявых афіцэраў складаліся інструкцыі для навучання ваенных лётчыкаў.
У 1988 годзе кінастудыя «Беларусьфільм» у дакументальным фільме «Верталётчыкі» сцэнарыста і рэжысёра А. Росцікава расказала пра ўдзел верталётчыкаў у баявых дзеяннях у Афганістане і ліквідацыю наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
![]() |
| 1. Артыкул «Верталётчыкі» газета «Полацкі веснік» ад 31.05.1996 № 44 |
![]() |
| 2. Мі-26 276-га ОВП пры перавозцы Ан-2 (фота ТГ-канала «Беларускі авіядзённік») |
![]() |
| 3. Урачыстая пабудова палка на пляцы, 1996 г. (фота Сафронава П.М.) |


