11 жніўня 2026 года адбыўся вучэбна-метадычны збор па арганізацыі бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці, які праводзіцца з кіраўнікамі і галоўнымі бухгалтарамі рэспубліканскіх архіўных устаноў
Пад кіраўніцтвам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Воінава А.Л. 11 жніўня 2026 года адбыўся вучэбна-метадычны збор па арганізацыі бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці, які праводзіцца з кіраўнікамі і галоўнымі бухгалтарамі рэспубліканскіх архіўных устаноў намеснікам начальніка арганізацыйнага фінансавання І.Ю.Сарган.
Парадкам дня збору з’яўляліся пытанні арганізацыі бухгалтарскага ўліку, якія датычацца распараджэння і спісання дзяржаўнай маёмасці, якая знаходзіцца ў аператыўным кіраванні рэспубліканскіх архіўных устаноў, падвядзенне вынікаў работы 1 паўгоддзя і аналіз парушэнняў па выніках праверкі гаспадарча-фінансавай дзейнасці ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі.
З уступным словам выступіў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Воінаў А.Л. У сваім дакладзе ён адзначыў, што гэты вучэбна-метадычны збор праводзіцца ўпершыню і ў далейшым гэта стане рэгулярнай пляцоўкай для абмену вопытам, сумеснага аналізу праблем, якія дадуць магчымасць павысіць якасць планавання і ўзровень выканання бюджэту ў кожнай рэспубліканскай архіўнай установе.
У ходзе мерапрыемства намеснікам начальніка аддзела арганізацыйна-аналітычнай работы, фінансавання і бухгалтарскага ўліку Сарган І.Ю. падведзены вынікі работы за 1 паўгоддзе, прааналізаваны парушэнні, выяўленыя пры праверцы дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі». Таксама разабраны тыповыя парушэнні пры здачы квартальнай справаздачнасці і выкананні бюджэтных каштарысаў, разгледжаны актуальныя пытанні па распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю.
У прадаўжэнні тэмы, якая датычыцца парадку распараджэння маёмасцю, заслуханы судаклад па тэме «Аб спісанні маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь і ў аператыўным кіраванні рэспубліканскіх архіўных устаноў», падрыхтаваны галоўным бухгалтарам Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Навіцкай А.А.
Праблемныя пытанні былі вырашаны ў фармаце канструктыўнага дыялогу.
Па завяршэнні збору Сарган І.Ю. агучыла меры па папярэджанні парушэнняў і павышэнні якасці ўліковай працы. Дырэктар Дэпартамента Воінаў А.Л. у заключэнні паставіў задачы, мэтай якіх з’яўляецца своечасовае і якаснае асваенне грашовых сродкаў у 2 паўгоддзі фінансавага года.
![]() |
| 1. У ходзе правядзення збору |
![]() |
| 2. Удзельнікі мерапрыемства |

