Экскурсія для навучэнцаў сярэдняй школы № 7 г.Рэчыцы па Рэчыцкаму дзяржархіву

11 жніўня 2026 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» адбылася сустрэча супрацоўнікаў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы з выхаванцамі летняга працоўнага лагера «Верасок» сярэдняй школы № 7 г.Рэчыцы. У час экскурсіі па архіву навучэнцы даведваліся аб гісторыі і дасягненнях установы, аб неабходнай і карыснай працы архівістаў на карысць грамадства і дзяржавы. Увазе хлопцаў і дзяўчат былі прадстаўлены старэйшыя дакументы архіва (1926-1927 гг.), выданні з навукова-даведачнай бібліятэкі і стацыянарная выстаўка архіўных дакументаў «Таццяна Лапаціна. Жыццё як песня», прымаркаваная да Года беларускай жанчыны і 135-годдзя са дня нараджэння спявачкі і кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Таццяны Лапацінай. У гонар 85-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны і абароны Брэсцкай крэпасці хлопцам і дзяўчатам быў паказаны дакументальны фільм «Крэпасць-герой», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

 

1-3. Навучэнцы СШ № 7 г.Рэчыцы знаёмяцца з архіўнымі дакументамі і літаратурай з навукова-даведачнай бібліятэкі ЗДАРэч
4-5. У час паказу фільма «Крэпасць-герой»