Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна ўрачыстага сходу працоўнага калектыву напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
2 ліпеня 2026 года, напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна адбыўся ўрачысты сход працоўнага калектыву. Дырэктар архіўнай установы Вянсковіч Аляксандр Браніслававіч у сваім выступленні адзначыў значнасць дзяржаўнага свята, якое выказвае нацыянальны гонар і гістарычны здабытак беларускага народа. Ён асабліва падкрэсліў, што незалежнасць нашай дзяржавы заснавана на заслугах пакалення пераможцаў. У завяршэнні сходу калектыву быў прадстаўлены фільм «Дзень незалежнасці: хроніка беларускай дзяржаўнасці», падрыхтаваны БДАКФФД. У гэты прасвяточны дзень супрацоўнікі разам з дырэктарам архіва ўсклалі кветкі да мемарыяла савецкіх пагранічнікаў і ўшанавалі памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання.
На фота: Супрацоўнікі архіва падчас урачыстага сходу і ўскладання кветак.
![]() |
