Міжнародны навуковы круглы стол «Аўдыёвізуальныя дакументы як гістарычная крыніца (да 85-годдзя Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў)»
18 чэрвеня 2026 года адбыўся Міжнародны навуковы круглы стол «Аўдыёвізуальныя дакументы як гістарычная крыніца (да 85-годдзя Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў)». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў і гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Праблемнае поле круглага стала асвятліла шырокае кола пытанняў аб ролі аўдыёвізуальных дакументаў у канструяванні грамадскай і культурнай памяці, тэарэтыка-метадалагічныя падыходы да іх вывучэння, тэндэнцыі і праблемы камплектавання, апісання, захоўвання і выкарыстання гэтага віду дакументаў.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў круглага стала звярнуўся дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Леанідавіч Воінаў. У сваім выступленні ён адзначыў значнасць аўдыёвізуальных дакументаў як крыніц для навуковых даследаванняў, а таксама цесную ўзаемасувязь паміж гістарычнай навукай і практыкай архіўнай справы.
Дэкан гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар гістарычных навук, прафесар Аляксандр Генадзьевіч Каханоўскі ў сваім прывітальным слове таксама адзначыў навуковае і практычнае ўзаемадзеянне ўстаноў, узаемную зацікаўленасць у стварэнні адзінай навуковай прасторы ў галіне вывучэння і выкарыстання аўдыёвізуальных дакументаў.
Таксама ўдзельнікаў круглага стала віталі загадчык кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ, д.г.н., прафесар Ходзін Сяргей Мікалаевіч і першы намеснік старшыні Праўлення Расійскага таварыства гісторыкаў-архівістаў, д.г.н., дацэнт Ланскай Рыгор Мікалаевіч.
У рамках мерапрыемства адбылося ўрачыстае падпісанне дамовы паміж установамі аб культурным і навуковым супрацоўніцтве паміж БДАКФФД і БДУ.
У круглым стале прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы.
Міжнародны склад круглага стала прадставілі работнікі Расійскага дзяржаўнага гуманітарнага універсітэта, Цэнтральнага дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў і гуказапісу Камітэта архіваў, дакументацыі і кніжнай справы Міністэрства культуры і інфармацыі Рэспублікі Казахстан, ФДБУК «Дзяржаўны фонд кінафільмаў Расійскай Федэрацыі».
Па выніках работы круглага стала запланавана выданне калектыўнай манаграфіі.
![]() |
| 1. Прывітальнае слова дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінава 18 чэрвеня 2026 г., г.Мінск |
![]() |
| 2. Прывітальнае слова дэкана гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктара гістарычных навук, прафесара А.Р.Каханоўскі 18 чэрвеня 2026 г., г.Мінск |
![]() |
| 3. Урачыстае падпісанне дагавора паміж установамі аб культурным і навуковым супрацоўніцтве паміж БДАКФФД і БДУ 18 чэрвеня 2026 г., г.Мінск |
![]() |
| 4. Падчас працы пленарнага паседжання 18 чэрвеня 2026 г., г.Мінск |
![]() |
| 5. Удзельнікі круглага стала 18 чэрвеня 2026 г., г.Мінск |
![]() |
| 6. З дакладам выступае намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, к.г.н. С.В.Кулінок 18 чэрвеня 2026 г., г.Мінск |
![]() |
| 7. З дакладам выступае м.н.с. аддзела архівазнаўства БелНДІДАД А.Б.Гук 18 чэрвеня 2026 г., г.Мінск |






