Урачыстае адкрыццё выставы «Дзяржаўныя і афіцыйныя геральдычныя сімвалы»

14 мая 2026 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі «Дзяржаўныя і афіцыйныя геральдычныя сімвалы», прымеркаванай да Дня Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

На выстаўцы прадстаўлены эталоны Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, якія захоўваюцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь, гербы і флагі рэгіёнаў і гарадоў, эмблемы і нагрудныя знакі дзяржаўных органаў, ведамстваў, грамадскіх аб’яднанняў, якія знаходзяцца на захоўванні ў Дэпартаменце па архівах.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся Міністр юстыцыі Яўген Каваленка. У сваім выступленні ён адзначыў, што «Дзяржаўны герб, Дзяржаўны гімн і Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь – гэта не проста тры розныя сімвалы. Гэта адзіная, жывая і непарушная выява нашай суверэннай краіны. Яны адлюстроўваюць асноўныя нацыянальныя і духоўныя каштоўнасці беларусаў: грамадзянскую еднасць, працавітасць, міралюбнасць, суверэнітэт і тэрытарыяльнае адзінства, дабрабыт і дастатак, жаданне жыць у міры і згодзе з усімі краінамі».

Таксама на мерапрыемстве выступіў старшыня Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі Мацельскі Андрэй Францавіч і намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Высоцкая Людміла Юльянаўна.

Прэзентавала выставу Марына Міхайлаўна Ялінская, старшы навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, кандыдат гістарычных навук і член Геральдычнай рады пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Пасля заканчэння ўрачыстага адкрыцця выстаўкі адбылося пасяджэнне міжведамаснай рабочай групы для падрыхтоўкі праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях афіцыйных геральдычных сімвалаў» у якім прыняў удзел дырэктар Дэпартамента Воінаў Алег Леанідавіч.

Запрашаем усіх наведаць выставу.

 

1. Эталоны Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь
2. Прывітальнае слова Міністра юстыцыі Яўгена Каваленкі
3. Падчас мерапрыемства
4. Прадстаўляе выставу Марына Міхайлаўна Ялінская, старшы навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы