У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася Міжнародная беларуска-пермская дыялогавая пляцоўка, прымеркаваная да Дня памяці ахвяр генацыду савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны

22 красавіка 2026 года на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) у фармаце ВКС адбылася Міжнародная беларуска-пермская дыялогавая пляцоўка, прымеркаваная да Дня памяці ахвяр генацыду савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся: дырэктар Дэпартамента нацыянальных і рэлігійных адносін Адміністрацыі губернатара Пермскага краю Анастасія Субоціна; кіраўнік Агенцтва па справах архіваў Пермскага краю Наталля Новікава; намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Аляксей Цвяткоў; старшыня грамадскай арганізацыі «Асацыяцыя беларусаў Пермскага краю» Міхаіл Чавлытка.

А.Я.Цвяткоў адзначыў важнасць абмеркавання заяўленай тэмы – генацыду савецкага народа, бо яна з’яўляецца агульнай для нашых дзяржаў. Таксама ён падкрэсліў, што ўжо наладжана канструктыўнае ўзаемадзеянне архівістаў Беларусі і Пермі па многіх напрамках – удзел у канферэнцыях, падрыхтоўцы сумесных выставачных праектаў, і іншыя.

З беларускага боку з дакладам «Выдавецкія праекты Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь па генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны» выступіў намеснік дырэктара НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінок.

У заключэнне бакі абмеркавалі план сумесных дзеянняў на 2026 г., выказалі агульнае меркаванне аб важнасці ўзаемадзеяння па розных напрамках архіўнай працы.

 

1. Выступленне А.Я.Цвяткова з прывітальным словам
2. Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі
3. Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі