Аб наведванні Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці навучэнцамі Брэсцкага дзяржаўнага каледжа сувязі
8 красавіка 2026 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці наведалі навучэнцы ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны каледж сувязі», якія навучаюцца па спецыяльнасці «Дакументацыйнае забеспячэнне кіравання».
Загадчык аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Святлана Казлова падрабязна расказала аб асноўных задачах і функцыях архіваў арганізацый, аб складанні наменклатуры спраў арганізацый, падрыхтоўцы спраў да перадачы ў архіў арганізацый, у дзяржаўны архіў.
Супрацоўнікі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў расказалі навучэнцам пра гісторыю архіва, аб складзе дакументаў, якія ў ім захоўваюцца, у тым ліку па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У лекцыі таксама былі выкарыстаны дакументальныя матэрыялы, размешчаныя ў раздзеле «Расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе» на сайце Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь.
У завяршэнне лекцыі навучэнцам быў прадэманстраваны падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў фільм «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».
У ходзе азнаямленчай экскурсіі па архіве навучэнцы таксама наведалі архівасховішча, лабараторыю па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў.
![]() |
| 1. Падчас лекцыі |
![]() |
| 2. Загадчык аддзела справаводства і фарміравання НАФ Святлана Казлова расказвае навучэнцам аб асноўных задачах і функцыях архіваў арганізацый |
![]() |
| 3. Архівіст ΙΙ кваліфікацыйнай катэгорыі Наталля Якута знаёміць навучэнцаў з умовамі захоўвання архіўных дакументаў |
![]() |
| 4. У лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі дакументаў |



