Аб удзеле намесніка дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у семінары-практыкуме па генацыдзе

9 красавіка 2026 года ў Навукова-практычным цэнтры праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь (далей – НПЦ) адбыўся семінар-практыкум «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны: гістарычная і прававая ацэнка».

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся: намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ), к.г. н. С.В.Кулінок; дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі, к.г.н., дацэнт В.Л.Лакіза; дырэктар Інстытута эканомікі НАН Беларусі, к.э.н., дацэнт Д.В.Муха.

У ходзе семінара быў падпісаны дагавор на выкананне навукова-даследчай работы па тэме «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны: гістарычная і прававая ацэнка» паміж НПЦ і часовым навуковым калектывам, які аб’яднаў прававедаў, гісторыкаў і архівістаў. Кіраўніком ЧНК прызначаны намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулинок.

Таксама за асабісты ўклад у вывучэнне тэмы генацыду С.В.Кулінок быў узнагароджаны нагрудным знакам адзнакi НПЦ.

Завяршыўся семінар закрытым предпоказом дакументальнага фільма «Крэпасць-герой», падрыхтаванага архівістамі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў. Удзельнікі форуму аднымі з першых у краіне прагледзелі гэтую стужку.

БЕЛТА

 

1. Адкрыццё семінара-практыкума
2. Падпісанне дамовы дырэктарам НПЦ І.А.Марозам і С.В.Кулінком
3. С.В.Кулінок на семінары-практыкуме
4. Прывітальнае слова В.Л.Лакізы
5. Нагрудны знак адзнакi НПЦ